Все новости
Образование

Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій сярод арганізатараў “Агульнай дыктоўкі 2018”


У суботу 2 чэрвеня аматары беларускага слова сабраліся ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі, каб другі год запар далучыцца да культурніцкага праекта па папулярызацыі беларускай мовы і пісьменнасці «Агульная дыктоўка». Фундатарам мерапрыемста выступіла кампанія «Лідскае піва».

Сёлета аўтарам тэксту агульнай дыктоўкі стала пісьменніца Людміла Рублеўская, якая прапанавала для напісання ўрывак са свайго новага, яшчэ не надрукаванага рамана «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара».

А вось чытаць тэкст была запрошана вядомая беларуская спявачка Руся.

Сярод арганізатараў праекта была і кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ. Яе загадчык Уладзімір Куліковіч падчас прывітальнага слова да ўдзельнікаў адзначыў, што такія мерапрыемсты аб’ядноўваюць людзей і спрыяюць фарміраванню прэстыжу нацыянальнай мовы беларусаў.
 
Акрамя гэтага Уладзімір Іванавіч падпісаў кнігу «Гучанне беларускага слова» таму з удзельнікаў, чый вынік напісання дыктоўкі будзе найлепшым, і запрасіў усіх прысутных на восеньскія прэзентацыі кніг, што рыхтуюцца да выдання на кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій.

У напісанні дыктоўкі прынялі ўдзел каля 400 чалавек. Былі сярод іх і студэнты факультэта прынтэхналогій і медыякамунікацый БДТУ.


Тэкст і фота: Васека Дар’я

Автор: Щигельская Е. Э. Google+
Просмотры: 74