Куфэрак Дзеда Мароза

Кафедра беларускай філалогіі ужо традыцыйна напярэдадні Новага года і Каляд правяла сярод студэнтаў конкурс творчых работ і мастацкіх вырабаў «Куфэрак Дзеда Мароза». Асабліва актыўны ўдзел у конкурсе прынялі студэнты 1 курса спецыяльнасці «Выдавецкая справа» (ПіМ). Навагоднія вяночкі і ялінкі, цацкі, гномы і снегавікі, зробленыя з самых разнастайных матэрыялаў, парадавалі студэнтаў і выкладчыкаў і сталі цудоўным упрыгожаннем для аўдыторый БДТУ.

Кафедра беларускай філалогіі выказвае ўсім удзельнікам шчырыя словы падзякі за праяўленую актыўнасць і створаны святочны настрой, а таксама зычыць студэнтам здароўя, плёну, шчасця ў новым 2026 годзе і ўдачы на экзаменах!!!