Все новости
07.05.2018Культура

Буквары народаў свету


26 красавіка 2018 г. у 16:30 у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё міжнароднай выставы «Буквары народаў свету», якая прадставіла разнастайнасць і непаўторнасць варыяцый самай першай кнігі для навучання грамаце ў розных народаў свету.

Выстава была прымеркавана да знамянальнай даты — 400-годдзя выдання першай у свеце кнігі пад назвай «Буквары народаў свету» пры ўдзеле пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, пасольства Рэспублікі Беларусь ў Латвійскай Рэспубліцы, Праекта мабільнасці Еўрапейскага Саюза «MOST».

На выставе ўпершыню ў Беларусі было прадстаўлена каля 1400 буквароў амаль на 600 мовах .

Было прадстаўлена выданне «Азбука на ўсе часы» Марата Батвінніка, якое было выпушчана ў свет выдавецтвам «Беларуская навука» пад кіраўніцтвам прафесара Пятровай Людмілы Іванаўны.

   

      


Автор: Шпаковский Ю. Ф.
Просмотры: 55