Все новости
02.02.2018Образование

Паседжанне філалагічнай падсекцыі 82-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі БДТУ


1 лютага 2018 г. кафедрай беларускай філалогіі было арганізавана і праведзена паседжанне філалагічнай падсекцыі 82-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі БДТУ. У праблемнае поле трапілі актуальныя пытанні лінгвістыкі, сучаснага стану і функцыянавання беларускай і рускай моў, розныя аспекты даследавання літаратурнага твора, методыка выкладання лінгвістычных дысцыплін у вышэйшай школе. Акрамя супрацоўнікаў кафедры беларускай філалогіі бдту, на секцыйным паседжанні выступілі дакладчыкі, якія прадстаўлялі НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Ваенную акадэмію і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.

     

 
 
 

 



Автор: Шипко И. А.
Просмотры: 297