Все новости
21.02.2018Пресса

СУСТРЭЧА НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ Г. ГРОДНА З КУЛІКОВІЧАМ УЛАДЗІМІРАМ ІВАНАВІЧАМ


15 лютага 2018 года адбылася сустрэча настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры г. Гродна з Куліковічам Уладзімірам Іванавічам, дацэнтам, кандыдатам філалагічных навук, загадчыкам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. 

Дадзеная сустрэча наладжана цэнтрам дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі сумесна з Вучэбна-метадычным кабінетам Кастрычніцкага раёна г.Гродна на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 40 г. Гродна”. У ходзе сустрэчы Уладзімір Іванавіч даў слушныя парады і рэкамендацыі па арганізацыі работы з філалагічна адоранымі вучнямі па падрыхтоўцы да алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова” і "Беларуская літаратура”, а таксама да конкурса вучнёўскіх работ даследчага характару.

      


Автор: Шпаковский Ю. Ф.
Просмотры: 241