Зорка славацкай паэзіі – Гвездаслаў

9 кастрычніка 2014 года ў Доме дружбы адбыўся ўрачысты вечар, прысвечаны класіку славацкай літаратуры Павалу Орсагу Гвездаславу (1849 – 1921).

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь пан Міраслаў Мойжыта.

З дакладам аб жыцці і творчасці Гвездаслава выступіў намеснік старшыні Таварыства дружбы “Беларусь – Славакія”, загадчык кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнт Мікалай Валянцінавіч Трус.

У мерапрыемстве брала ўдзел кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтву з Парламентам Славакіі Людміла Анатольеўна Дабрыніна.

Музычнае і дэкламацыйнае суправаджэнне ўрачыстага вечара забяспечвалі фальклорны ансамбль “Край Сонца” і студэнты-славакісты БДУ.

 

 Пасол Славацкай Рэспублікі Міраслаў Мойжыта і
загадчык кафедры беларускай філалогіі Мікалай Трус

 
Павал Орсаг Гвездаслаў (1849 – 1921),
класік славацкай літаратуры
З дакладам выступае
 дацэнт Мікалай Трус

 

Фальклорны ансамбль “Край Сонца”