Незабыўная сустрэча ў Чэрвені

26 сакавіка 2015 года выкладчыкі нашага ўніверсітэта — удзельнікі харавога калектыву “Акавіта” — у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 85-годдзю БДТУ, выступілі перад кіраўнікамі агульнаадукацыйных устаноў, вучнямі і настаўнікамі Чэрвеньскага раёна. 

Сустрэча адбылася ва установе адукацыі “Гімназія № 1 імя В.А. Караля г. Чэрвеня” дзякуючы начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Ларысе Валянцінаўне, дырэктару гімназіі Аксане Мікалаеўне Калтовіч і загадчыку кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ Уладзіміру Іванавічу Куліковічу. 

Падчас сустрэчы Уладзімір Іванавіч расказаў пра спецыяльнасці і спецыялізацыі, па якіх ажыццяўляе падрыхтоўку наш універсітэт, пра студэнцкае жыццё: вучобу, спартыўныя секцыі, творчыя аб’яднанні. 

На працягу гадзіны радаваў прысутных сваімі песнямі творчы калектыў “Акавіта” пад кіраўніцтваў Аляксандра Палікарпавіча Ляха. 

Сустрэча падаравала шмат прыемных хвілін і гаспадарам, і гасцям. Была дасягнута дамоўленасць аб далейшым супрацоўніцтве паміж БДТУ і ўстановамі адукацыі Чэрвеньскага раёна.

Тарасевіч К. Т., студэнтка 2 курса факультэта ВСіП