Шчыра віншуем!

28 кастрычніка ў межах святкавання 85-годдзя ўніверсітэта ў канферэнц-залі адбылося ўрачыстае ўручэнне ганаровых грамат лепшым студэнтам і выпускнікам БДТУ «за выдатную вучобу, высокія дасягненні ў навукова-даследчай, грамадскай рабоце і ў сувязі з 85-годдзем з дня заснавання ўніверсітэта».

Падчас цырымоніі рэктар БДТУ, прафесар Іван Міхайлавіч Жарскі нагадаў прысутным, што атрымаць якасную адукацыю і стаць высокакваліфікаваным спецыялістам ў сваёй сферы — першасная задача кожнага студэнта. Таму варта ўсе сілы аддаваць паглыбленню ведаў, удасканаленню практычных навыкаў, а таксама навуковым даследаванням. Рэктар пажадаў усім далейшых поспехаў у навучанні, плёну ў навуковай і грамадскай дзейнасці. «Усё, што мы маем сёння, мы павінны захаваць і прымножыць», — падкрэсліў Іван Міхайлавіч.

Ганаровыя граматы атрымалі студэнты нашага факультэта:

Круковіч Ірына Валер’еўна, студэнтка 2 курса 4 групы, спецыяльнасць «Выдавецкая справа»;

Колб Крысціна Сяргееўна, студэнтка 3 курса 4 групы, спецыяльнасць «Выдавецкая справа»;

Тарасевіч Ксенія Тарасаўна, студэнтка 3 курса 4 групы, спецыяльнасць «Выдавецкая справа»;

Трушко Алена Георгіеўна, студэнтка 4 курса 5 групы, спецыяльнасць «Выдавецкая справа».

Шчыра віншуем!