Юбілейная алімпіяда загадчыка кафедры

З 11 па 15 студзеня 2016 г. у Барысаве прайшоў ІІІ (Мінскі абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па беларускай мове і літаратуры. Традыцыйны ўдзел у гэтым мерапрыемстве па запрашэнні ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта прыняў загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзімір Куліковіч.

Для яго сёлетняя алімпіяда стала юбілейнай – 25! Гэта значыць, што вось ужо 25-ы год Уладзімір Іванавіч дзеліцца з вучнямі і настаўнікамі Мінскай вобласці сваім вопытам падрыхтоўкі і ацэнкі вучнёўскіх работ, дапамагае сфарміраваць каманду вобласці для ўдзелу ў заключным этапе алімпіяды.

На сустрэчы з вучнямі і настаўнікамі загадчык кафедры распавёў пра Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, спецыяльнасці і спецыялізацыі, якія запатрабаваны сёння.

На фотаздымках У. Куліковіч з вучнямі 9-х, 10-х і 11-х класаў.