Семінар у Гомелі

Гомельская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, Гомельская абласная бібліятэка, ваенна-транспартны факультэт УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту” 25 лістапада 2016 г. ладзілі рэгіянальны навукова-гістарычны семінар “Гомельшчына ў ХХ–ХХІ стагоддзях”. 

Па запрашэнні арганізатараў у рабоце семінара актыўны ўдзел прынялі супрацоўнікі кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій: загадчык кафедры Уладзімір КУЛІКОВІЧ, прафесар Людміла ПЯТРОВА, асістэнт Наталля КАВАЛЕЎСКАЯ, а таксама студэнтка 1 курса спецыяльнасці выдавецкая справа Кацярына ТРОШКА. Даклады нашых аўтараў былі адзначаны сярод самых інфармацыйных і пазнавальных.

Завяршыўся семінар публічнай лекцыяй Уладзіміра КУЛІКОВІЧА “Кніга — феномен культуры”, якая адбылася ў абласной бібліятэцы. Пасля завяршэння лекцыі Уладзімір Іванавіч уручыў падарунак адміністрацыі бібліятэкі ад сябе і ўніверсітэта. Гэта былі аўтарскія кнігі па вывучэнні беларускай мовы. 

 

Кацярына Трошка,
студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Bыдавецкая справа”