Віншуем з ЮБІЛЕЕМ!

 

8 лютага 2017 года споўнілася 70 гадоў прафесару кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь, змагару за асвету Расійскай Акадэміі славеснасці, выдатніку друку Беларусі ПЯТРОВАЙ Людміле Іванаўне.

Людміла Іванаўна працуе ў БДТУ з 1999 года. За два дзесяцігоддзі плённай педагагічнай дзейнасці ва ўніверсітэце спачатку на пасадзе дацэнта кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, пасля – прафесара кафедры Л.І. Пятрова зрабіла вялікі ўклад у развіццё кафедры і ўніверсітэта. 

Адміністрацыя ўніверсітэта, калектыў кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, супрацоўнікі дэканата факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый сардэчна віншуюць Людмілу Іванаўну Пятрову з юбілеем.

У дзень юбілею, у гэтае свята

Жадаем натхнення, здароўя багата!

Суцэльнай любові, паўсюль весялосці,

Каб добрыя людзі завітвалі ў госці!

Каб працаю жыць да ста год давялося…

Хай збудзецца ўсё, што яшчэ не збылося!