Сярэдні бал па выніках абароны дыпломных работ склаў 9 балаў
(91% студэнтаў атрымалі адзнаку ад 8 балаў і вышэй)
З 12.06. па 15.06.2017 г. у адпаведнасці з графікам, складзеным і зацверджаным кіраўніцтвам БДТУ, на кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій працавала Дзяржаўная камісія па абароне дыпломных работ студэнтаў, якія навучаліся 4 гады па спецыяльнасці “Выдавецкая справа”.
Усяго да абароны дыпломных праектаў было дапушчана 34 студэнты спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа”. Спазненняў на абарону дыпломных праектаў (работ) і і пераносаў абароны выніковых прац не было.
Вынікі абароны дыпломных праектаў
адзнака | 10 | 9 | 8 | 7 | 6 | 5 | 4 |
колькасць | 12 (35%) | 13 (38%) | 6 (18%) | 3 (9%) | — | — | — |
Найлепшыя вынікі прадэманстравалі наступныя студэнты:
- з адзнакай «10» абараніліся:
Прозвішча, імя, імя па бацьку | Назва дыпломнага праекта | Кіраўнік дыпломнага праекта |
Тарасевіч Ксенія Тарасаўна | «Рэклама беларускамоўных мастацкіх кніг: мадыфікацыя і тэндэнцыі развіцця» | Куліковіч У. І |
Новікава Дарына Аляксандраўна | «Электронны вучэбна-метадычны комплекс “Гісторыя кнігі і выдавецкай справы”: структура, змест, тэхналогія стварэння» | Куліковіч У. І. |
Значонак Дар’я Аляксандраўна | «Рэдакцыйна-выдавецкая падрыхтоўка калекцыйнага выдання твораў Барыса Васільева» | Токар В.У. |
Пяцінкіна Паліна Вячаславаўна | “Рэдакцыйна-выдавецкая падрыхтоўка вучэбнага выдання (на прыкладзе рукапісу рабочага сшытка)” | Токар В.У. |
Мармузевіч Анастасія Аляксандраўна | “Распрацоўка канцэпцыі і бізнес-плана выдання » История БГТУ в биографиях и лицах” | Шахаб В.В. |
Колб Крысціна Сяргееўна | “Распрацоўка канцэпцыі выдання для кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій” | Кавалеўская Н.І. |
Кашуба Карына Аляксандраўна | “Распрацоўка рэкламнага выдання Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта” | Рыжанкова Н.С. |
Максіменка Паліна Сяргееўна | “Распрацоўка мастацкага афармлення вокладак сшыткаў да 500-годдзя беларускага друкарства” | Рыжанкова Н.С. |
Раманюк Лізавета Алегаўна | “Распрацоўка канцэпцыі юбілейнага выдання” | Кавалеўская Н.І. |
Рапановіч Андрэй Віктаравіч | “Распрацоўка рэкламных матэрыялаў” | Шышкіна Н.І. |
Трыфанава Дар’я Пятроўна | “Распрацоўка канцэпцыі выдання для дзяцей з асаблівасцямі развіцця маторыкі пальцаў кісцей рукі са сцертай дызартыяй” | Шышкіна Н.І. |
Рудая Вера Ігараўна | “Распрацоўка візуальнага стылю прадпрыемства” | Шышкіна Н.І. |
Было атрыманы 8 актаў укаранення, што складае 23,5%.
Кіраўнік | Вытворчасць | Вучэбны працэс |
Прадпрыемства | Дысцыпліна | |
Пятрова Л.І. | 2 акты, выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” | |
Токар В.У. | “Выдавецтва “Пачатковая школа” | 1 акт на каф. РВТ |
Кавалеўская Н.І. | “Выдавецтва “Пачатковая школа” | |
Рыжанкова Н.С. | 3 акты, УА “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт” |
Як адзначыў старшыня ДЭК галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета” Вадзім Аляксандравіч Кнышаў:
— Выступленні сёлетніх выпускнікоў падчас абароны засведчылі, што студэнты паспяхова засвоілі праграмы асноўных курсаў і падрыхтаваны да самастойнай прафесійнай дзейнасці. Тэматыка дыпломных прац была актуальная і практыкаарыентаваная, што сведчыць пра высокі навуковы патэнцыял прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта. Выступленні студэнтаў падчас абароны і адказы на пытанні членаў дзяржаўнай камісіі былі грунтоўнымі, якаснымі, што дазваляе заключыць, што ў выпускнікоў сфарміраваныя на належным узроўні навыкі публічнага выступлення…
Станоўчым з’яўляецца і тое, што абароны ўсіх дыпломных работ і праектаў праходзілі з выкарыстаннем мультымедыйных прэзентацый. Гэта дазволіла: наглядна прадставіць вынікі свайго даследавання; прадэманстраваць высокі ўзровень валодання сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі.