Канферэнцыя, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа “Памяць – жыцця аснова”

2 лістапада 2017 года члены гуртка паглыбленага вывучэння літаратуры «Спадчына», які актыўна працуе пры кафедры беларускай філалогіі пад кіраўніцтвам дацэнта Федарцовай Т.М., правялі студэнцкую навукова-практычную канферэнцыю культурна-асветніцкага характару «Памяць – жыцця аснова», прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння  Якуба Коласа.

Канферэнцыю уступным словам адкрыла загадчык кафедры Русак В.У. Яна адзначыла важнасць заяўленай тэмы, бо Якуб Колас сапраўды быў не толькі класікам беларускай літаратуры, але мовазнаўцам, літаратурным крытыкам і безумовна грамадзянінам высокага кшталту.

На канферэнцыі прагучала 15 дакладаў, якія ахапілі разнастайныя бакі жыцця і творчасці нашага песняра.

Найбольшую цікавасць выклікалі выступленні студэнтаў 2 курса факультэта ПіМ (спец. «Выдавецкая справа») Валкалоўскай Яўгеніі Ігараўны «Семантыка-стылістычны патэнцыял эпітэтаў са значэннем колеру і святла ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля” і “Сымон – музыка”», Емяльянавай Кацярыны Аляксандраўны «Псеўданімы Якуба Коласа», Ананіч Ангеліны Аляксандраўны «Паэма “Новая зямля” Якуба Коласа – сапраўдная энцыклапедыя жывога народнага маўлення» і інш.

У час дакладаў студэнты актыўна выкарыстоўвалі тэхнічныя сродкі навучання і прадэманстравалі свае дызайнерскія ўменні.