Па запрашэнні Гродзенскага абласнога ўпраўлення адукацыі і УА “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі” з мэтай выяўлення здольных і адораных вучняў, развіцця іх інтэлектуальнага патэнцыялу, даследчай кампетэнцыі з 31 кастрычніка па 2 лістапада ў г. Гродне знаходзіўся загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзімір Куліковіч.

31 кастрычніка прадстаўнік БДТУ узначальваў журы секцыі “Беларуская мова” штогадовага абласнога конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскай вобласці “Хрустальная Альфа – 2017”, правёў прафартыентацыйную гутарку з педагогамі і выпускнікамі УА “Гімназія №4 г. Гродна”, дзе праходзіў конкурс, прэзентаваў кнігу, выдадзеную ва ўніверсітэце “Антология мудрости народа: 500 лет белорусского книгопечатания”, даў інтэрв’ю карэспандэнту абласнога тэлебачання.

1 і 2 кастрычніка Уладзімір Іванавіч правёў семінар для настаўнікаў Гродзеншчыны па тэме “Асноўныя напрамкі падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова ” і “Беларуская літаратура”, а таксама прэзентаваў сваю новую кнігу “Дзённік алімпіёніка. Вып. 2”. Кожны з прысутных на семінары атрымаў буклет БДТУ.
Матэрыял: Казачэнка Крысціна (студэнтка 4 курса факультэта ПіМ)