І Міжнародныя VІІ Рэспубліканскія студэнцкія чытанні “Дыялог моў і культур”

22 лістапада 2017 года студэнты БДТУ і выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі прынялі ўдзел у І Міжнародных VІІ Рэспубліканскіх студэнцкіх чытаннях “Дыялог моў і культур”, арганізаваных Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам. Студэнты розных курсаў і факультэтаў і замежныя навучэнцы нашага ўніверсітэта выступілі на паседжаннях навуковых падсекцый, дзе пазнаёмілі прысутных з вынікамі сваёй даследчай дзейнасці, а таксама сталі ўдзельнікамі конкурсу чытальнікаў вершаў.

 

Кафедра беларускай філалогіі выражае падзяку ўсім удзельнікам Чытанняў за годнае прадстаўленне БДТУ і віншуе Уласенку Дзмітрыя (узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені), Тарасенка Дзіяну і Данілевіч Вольгу (узнагароджаны граматамі).