Сустрэча настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры г. Гродна з Куліковічам Уладзімірам Іванавічам

15 лютага 2018 года адбылася сустрэча настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры г. Гродна з Куліковічам Уладзімірам Іванавічам, дацэнтам, кандыдатам філалагічных навук, загадчыкам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. 

Дадзеная сустрэча наладжана цэнтрам дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі сумесна з Вучэбна-метадычным кабінетам Кастрычніцкага раёна г.Гродна на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Гродна”. У ходзе сустрэчы Уладзімір Іванавіч даў слушныя парады і рэкамендацыі па арганізацыі работы з філалагічна адоранымі вучнямі па падрыхтоўцы да алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова” і «Беларуская літаратура”, а таксама да конкурса вучнёўскіх работ даследчага характару.