Беларусь?.. Цікава!

15 сакавіка 2018 года студэнткі факультэта Прынттэхналогій і медыякамунікацый першага і другога курсаў прымалі ўдзел у віктарыне «Беларусь?.. Цікава!» у рамках Тыдня беларускай мовы і культуры Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Па выніках віктарыны каманда заняла 2-е месца і была ўзнагароджана граматай.

Удзел прымалі: 
Закрэўская Аляксандра 
Хваленя Святлана
Варанецкая Алеся
Багдановіч Крысціна
Курачкіна Ганна
Валкалоўская Яўгенія
Бабылёва Ангеліна
Емяльянава Кацярына
Нікалаенка Кацярына
Рыжаненкава Аксана

Нашы віншаванні!

Надзея Шышкіна