IV Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя курсантаў і студэнтаў “Мова і культура як нацыянальны здабытак у полікультурнай прасторы”

21 сакавіка студэнты БДТУ пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай філалогіі прынялі ўдзел у IVРэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі курсантаў і студэнтаў “Мова і культура як нацыянальны здабытак у полікультурнай прасторы”, праведзенай кафедрай рускай мовы і культуры маўлення Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

На секцыйных паседжаннях канферэнцыі студэнты нашага ўніверсітэта выступілі з дакладамі, прысвечанымі актуальным пытанням беларускай і рускай моў, аспектам узаемадзеяння мовы і культуры, аналізу сацыякультурных з’яў у сучасным свеце.