Памяць жыве!

15 мая 2018 года слухачы падрыхтоўчых курсаў з Нігерыі, Камеруна, Ірана, Ірака, Кітая і інш. наведалі Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе пазнаёміліся з найбагацейшай экспазіцыяй аднаго з самых значных музеяў у свеце, якія расказваюць аб падзеях Другой сусветнай вайны. Калекцыя баявой тэхнікі і зброі, унікальныя фотаздымкі і кадры кінахронікі, больш за 27 тыс. дакументаў захоўваюць памяць аб трагедыі і мужнасці беларускага народа. Арганізатары экскурсі — выкладчыкі кафедры беларускай філілогіі Гусева В.М., Раковіч А.В., Савіцкая Н.Я., Казлякова Т.А.