Як падрыхтаваць алімпіёніка-пераможцу. Семінар Уладзіміра Куліковіча ў Віцебску

Па запрашэнні Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ Уладзімір Куліковіч 4 лістапада 2019 г. правёў семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Віцебшчыны “Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры: тэорыя і практыка”.

Удзел у мерапрыемстве прынялі больша за 40 педагогаў вобласці, якія плённа працуюць з адоранымі вучнямі. Падчас семінару былі разгледжаны складаныя пытанні комплекснай работы, асобныя моманты напісання водгуку. Прыхільна сустрэлі настаўнікі тры новыя кнігі Уладзіміра Іванавіча, якія былі прэзентаваны аматарам беларускага слова. 

Па заканчэнні практычных заняткаў загадчык кафедры пазнаёміў настаўніц з напрамкамі падрыхтоўкі спецыялістаў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Адказаў на шматлікія пытанні адносна вучобы і размеркавання выпускнікоў.