Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій на Рэспубліканскіх навуковых чытаннях

Равеснікам БДТУ з’яўляецца прафесар БДУ, заснавальнік беларускай сінтаксічнай школы Леанід Іванавіч Бурак. Ён жа быў навуковым кіраўніком кандыдацкай дысертацыі загадчыка кафедры РВТ Уладзіміра Куліковіча, які разам з магістрантам Вадзімам Каспяровічам прыняў удзел у Рэспубліканскіх навуковых чытаннях, прысвечаных 90-годдзю прафесара.

Мерапрыемства прайшло на філалагічным факультэце БДУ. У ім прынялі ўдзел даследчыкі з БДУ, БДПУ імя М. Танка, БДЭУ, НАН Беларусі.

Уладзімір Куліковіч з цеплынёй прыгадаў працу побач з вядомым навукоўцам і выступіў з пазнавальным дакладам «Сістэма абазначэння націску ў сучаснай беларускай мове». Вадзім Каспяровіч пазнаёміў прысутных з паспяховымі выдавецкімі праектамі на краўдфандынгавай платформе “Ulej”.

Крысціна Казачэнка, магістрантка кафедры РВТ