Выдаўцы і Анры Маціс: новае знаёмства

З 23 красавіка па 20 чэрвеня ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15) праходзіць выстава літаграфій з работ французскага мастака і скульптара Анры Маціса. На выставе таксама прадстаўлены тэматычныя працы беларускіх аўтараў. Гэтая падзея прыцягнула ўвагу нашых першакурснікаў, і 15 мая 2021 года пасля заняткаў яны, запрасіўшы з сабой куратара групы, дацэнта кафедры беларусай філалогіі А.А. Кірдун, выправіліся ў мастацкае падарожжа.

Падчас экскурсіі студэнты пазнаёміліся са 118 каляровымі літаграфіямі майстра. Каб яшчэ больш заглыбіцца ў творчасць Анры Маціса, арганізатары выставы прапанавалі квэст, з якім група паспяхова справілася.

Крэатыўная атмасфера праекта натхніла студэнтаў на ўласныя эксперыменты. Так, у кнізе водгукаў замест слоў Усевалад Архіпаў пакінуў уласны малюнак, зроблены па матывах работ выставы.