Падзяка са Львова: ПіМ сярод найлепшых

20-21 траўня 2021 году ў нашых львоўскіх калег, на кафедры медыякамунікацый Украінскай акадэміі друку, ужо ў шосты раз прайшлі Міжнародныя чытанні, прысвечаныя ўкраінскаму выдаўцу і рэдактару, грамадскаму і палітычнаму дзеячу Івану Тыктору. Падчас працы форуму адмяркоўваліся не толькі рэаліі, сучасныя Тыктору, але і тыя пытанні і праблемы, што баляць прафесіяналам кніжнасці сёння: кніжны рынак «постыктораўскай эпохі», інавацыйныя тэхналогіі ў выдавецкай справе, асаблівасці падрыхтоўкі вучэбнай літаратуры, павышэнне кваліфікацыі кадраў сферы і інш.

У працы адмысловай секцыі для маладых вучоных прынялі ўдзел і студэнты нашага факультэта. Іх навуковыя распрацоўкі (гэтаксама як і ўнёсак іх навуковых кіраўнікоў у развіццё маладых талентаў) быў высока ацэнены арганізатарамі чытанняў і адзначаны сертыфікатамі ўдзельнікаў.

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў у навуковым падарожжы!