Новы вопыт студэнтаў-выдаўцоў

Сустрэчы з рознапрофільнымі рэдактарамі – адзін з важных аспектаў падрыхтоўкі маладых спецыялістаў на кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій. Такія мерапрыемствы адбываюцца штомесяц. Яны дазваляюць студэнтам убачыць перспектывы свайго прафесійнага росту, адчуць дыханне сучаснай медыяпрасторы, пазнаёміцца з патэнцыйнымі месцамі практыкі, а магчыма, і працы.

У апошні дзень сакавіка – пятніцу, 31 сакавіка 2023 г. – адбылася чарговая не проста сустрэча, а лекцыя-прэзентацыя ад рэдактара шматлікіх інтэрнэт-пляцовак, кіраўніка трэнінгавага партала аб бізнес-адукацыі «Аспект» Іны Хазеевай.

Госця ў цікавай займальнай форме пазнаёміла прысутных з адметнасцямі працы рэдактара інтэрнэт-рэсурсаў, прыгадала асабістыя складанасці пошуку сябе ў гэтай прафесіі, заклікала студэнтаў быць упэўненымі, нераўнадушнымі, ініцыятыўнымі ў працы, вучобе – без чаго не бывае поспеху.

Раўнадушных пасля сустрэчы не засталося. Пра гэта сведчаць шматлікія пытанні і фота на памяць.

 

Матэрыял падрыхтавала Святлана Хваленя,
аспірантка кафедры РВТ