Удзел у навуковых канферэнцыях – адзін з дзейсных спосабаў паведаміць пра свае дасягненні, даведацца, чым займаюцца калегі.
22 верасня супрацоўнікі кафедры РВТ – загадчык кафедры Уладзімір Куліковіч і аспірантка Святлана Хваленя прынялі ўдзел у рабоце ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі ПІСЬМЕННІК – МОВА – СТЫЛЬ, прысвечанай першаму дэкану філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Цімафею Пятровічу Ломцеву.
Мерапрыемства адбылося на філалагічным факультэце БДУ. Падчас работы секцыі «Актуальныя праблемы мовазнаўства» супрацоўнікі БДТУ выступілі з дакладамі:
– “Моўныя адметнасці рукапіснага канспекта лекцый «Якасны хімічны аналіз» (Гомель, 1934)” — Уладзімір Куліковіч.
– “Беларуская мова ў навукова-папулярных часопісах сучаснай Беларусі” — Святлана Хваленя.
Акрамя гэтага былі абмеркаваны напрамкі перспектыўнага супрацоўніцтва ў галіне мовазнаўства і кнігазнаўства.
Фота 1. Падчас канферэнцыі. Уладзімір КУЛІКОВІЧ і Вікторыя ЛЯШУК – прафесар кафедры славянскіх моў філасофскага факультэта Універсітэта Мацея Бела ў Банскай Быстрыцы (Славакія, Банска Быстрыца).
Фота 2. Прадстаўнікі БДУ, Акадэміі навук і БДТУ – удзельнікі секцыі “Актуальныя праблемы мовазнаўства”