Пазнавальна-спартыўная прафарыентацыя кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій у Ашмянскім раёне

Студэнцкае жыццё ў БДТУ – гэта заняткі парамі, навуковыя пошукі, вандроўкі, новыя знаёмствы… І не толькі. Рознабаковы студэнт – гэта малады чалавек, які актыўна ўдзельнічае ў культурных і спартыўных мерапрыемствах універсітэта.

Пра ўсё гэта распавёў падчас прафарыентацыйнай сустрэчы 27 кастрычніка ў СШ №1 г. Ашмяны Уладзімір Куліковіч. Спачатку вучні і настаўнікі праслухалі навукова-папулярную лекцыю «БДТУ ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь: спецыяльнасці і спецыялізацыі» і атрымалі кампетэнтныя адказы на пытанні пра тэхнапарк пры БДТУ, умовы навучання на факультэтах, прахадныя балы, міжнароднае супрацоўніцтва, стыпендыі і іншыя.

Затым адбылася валейбольная баталія ў спартыўнай зале школы. За адну з каманд згуляў і Уладзімір Іванавіч. Тым самым прадэманстраваў і вучням, і настаўнікам, што БДТУ – гэта адзіная каманда, якая і ў навуцы, і ў спорце ўсё ажыццяўляе разам.

Па выніках сустрэчы была дасягнута дамоўленасць з начальнікам упраўлення адукацыі раёна Святланай Баркоўскай адносна таго, што інжынерныя класы Ашмянскага раёна ў бліжэйшы час наведаюць універсітэт.