Прафарыентацыя і майстар-клас для вучняў і настаўнікаў Шчучынскага раёна ад кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій

У апошні дзень кастрычніка (31.10.2023 г.) дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзімір Іванавіч Куліковіч быў запрошаны на раённы семінар настаўнікаў Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці “Актуальныя пытанні падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры”.

 

Мерапрыемства адбылося ў ДУА “Гімназія г. Шчучына”. На ім прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх 16 школ раёна: настаўнікі і іх выхаванцы — старшакласнікі.

За час сустрэчы прысутныя станоўча ацанілі высокі прафесіяналізм нашага лектара-редактара, набылі навыкі працы з мастацкімі тэкстамі і пазнаёміліся з адметнасцямі падрыхтоўкі спецыялістаў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, у тым ліку спецыялістаў выдавецка-паліграфічнай сферы.

Цяпер у кожнай школе Шчучыншчыны маецца буклет пра спецыяльнасці БДТУ, што, безумоўна, будзе спрыяць імкненню вучняў бліжэй пазнаёміцца з нашай alma mater.