У аўторак, 28 лістапада 2023 г., у Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся заключны тур конкурсу работ даследчага характару Мінскай вобласці. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінскага абласнога ліцэя, СШ №6 г. Жодзіна, вучні Салігорскага, Клецкага, Капыльскага, Вілейскага, Стаўбцоўскага, Барысаўскага раёнаў.
Старшыня журы конкурсу – прадстаўнік факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый Уладзімір Куліковіч – не толькі выказаў парады вучням і настаўнікам, як удасканаліць даследчую працу, але і пазнаёміў прысутных са спецыяльнасцямі факультэта: выдавецкая справа, прынттэхналогіі, друкаваныя лічбавыя сістэмы і комплексы (раней – паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі).