Падарожжа ў свет музыкі і танца Вялікага тэатра Беларусі здзейснілі 15 снежня 2023 года студэнты 1 і 2 курсаў факультэта ПіМ разам са старшым выкладчыкам кафедры беларускай филалогіі Т.П. Гуліцкай. Будучым выдаўцам пашчасціла зазірнуць у рэпетыцыйныя залы артыстаў, наведаць майстэрні тэатра, дзе ствараюць дэкарацыі і шыюць касцюмы, убачыць ўнікальныя магчымасці сцэны-трансформера, апынуцца ў яе кішені і ўбачыць падрыхтоўку да спектакля, з цэнтральнай ложы паслухаць рэпетыцыю аркестра.
Экскурсанты паўнаёміліся з гісторыяй заснавання тэатра і яго будаўніцтва, з цікавасцю паслухалі незвычайныя апавяданні з тэатральнага жыцця.
Студэнты засталіся ў захапленні ад экскурсіі, а таксама ад прыгажосці і велічнасць самаго будынка тэатра — жамчужыны беларускай архітэктуры.