Прафарыентацыя, майстар-класы і Дзень роднай мовы ў Гродне ад кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій

Па запрашэнні Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзімір Куліковіч прыняў удзел у мерапрыемствах, арганізаваных гэтай установай.

19–20 лютага Уладзімір Іванавіч правёў серыю майстар-класаў для вучняў Гродзеншчыны, якія рыхтуюцца да заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

21 лютага – у Дзень роднай мовы – сустрэўся з навучэнцамі Гродзенскага каледжа галіновых тэхналогій і распавёў пра спецыяльнасці і спецыялізацыі БДТУ, а 22 лютага прачытаў серыю публічных лекцый для настаўнікаў 10 раёнаў Гродзеншчыны, якія павезлі ў свае школкі інфармацыю пра факультэты нашага ўніверсітэта.

Напярэдадні паездкі ў Гродна ва ўніверсітэт таксама па ініцыятыве Уладзіміра Куліковіча былі запрошаны вучні і настаўнікі Мінскай вобласці, якія прымалі ўдзел у літаратурным мерапрыемстве, прысвечаным Ядвігіну Ш., і былі наведвальнікамі вучэбных майстар-класаў нашага навукоўца.

Сумесныя праекты кафедры і ўстаноў адукацыі Беларусі працягваюцца. Новыя сустрэчы ў бліжэйшы час.

 

Святлана Хваленя, аспірантка кафедры РВТ