Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій на міжнароднай канферэнцыі

«СЛОВА Ў КАНТЭКСЦЕ ЧАСУ» – пад такім загалоўкам прайшла ў БДУ на факультэце журналістыкі V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 95-годдзю доктара філалагічных навук, прафесара Аркадзя Іосіфавіча Наркевіча і 80-годдзю факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З дакладамі на гэтым мерапрыемстве выступілі У. І. Куліковіч з дакладам «Праблемныя аспекты аўтаматычнага перакладу з рускай мовы на беларускую: парады рэдактара», а таксама аспірантка С. В. Хваленя (тэма – «Репрезентация научно-популярных журналов Беларуси в интернет-пространстве») і студэнткі спецыяльнасці «Выдавецкая справа» В. В. Заянчковская, К. А. Линкевич (тэма – «Роль социологического опроса в определении лингвокультурологического уровня молодежи»).

На фота:

У.І. Куліковіч (справа) з удзельнікамі канферэнцыі:

Каньковым В. И., прафесарам Інстытута “Вышэйшая школа журналістыкі і масавай камунікацыі” Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Расійская Федэрацыя;

Хромчанкай А., дацэнтам журфака БДУ.