У сакавіку – красавіку 2024 года студэнты БДТУ факультэтаў ПіМ, ТАР, ХТіТ пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай філалогіі Русак В.У, Гуліцкай Т.П., Самахавец В.І. прынялі актыўны ўдзел у першым этапе штогадовага рэспубліканскага конкурсу творчай моладзі “Залатое пяро “Белай Русі”.
У 2024 годзе згаданы конкурс праводзіцца ў жанры эсэ па агульнай тэматыцы “Быць беларусам!” і прысвечаны Году якасці, а таксама 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Галоўная задача конкурсу – папулярызацыя культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
На раённы этап было накіравана 29 творчых работ, падрыхтаваных студэнтамі нашага ўніверсітэта. У сваіх эсэ маладыя аўтары звярнуліся да лёсу жыхароў нашай Радзімы, якія адстаялі гонар і незалежнасць краіны, расказалі пра мужнасць і гераізм сваіх дзядоў і прадзедаў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, акрэслілі ўласны погляд на такую важную для сучаснага грамадства тэму, як патрыятызм, адданасць роднай зямлі, адчуванне сябе часткай беларускага народа.
17 мая ў Дзяржаўнай установе “Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы” адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў і пераможцаў раённага этапу. Дыпломы і падарункі творчая моладзь атрымала з рук дэпутата парламента Ігара Пашкова, дырэктара театра імя Янкі Купалы Аляксандра Шастакова і старшыні Ленінскай “Белай Русі” Аляксея Сегаловіча.
5 студэнтаў БДТУ атрымалі Дыпломы за прызавыя месцы і грашовыя падарункі:
— дыпломы ІІІ ступені атрымалі Тамільчык Іван (ПіМ), Курач Кацярына (ПіМ), Чарняева Ганна (ТАР);
— дыплом ІІ ступені атрымаў Зайцаў Данііл (ПіМ),
— дыплом І ступені атрымала Загароўская Марыя (ПіМ).
Работа Загароўскай Марыі выйшла ў другі этап конкурсу.
Арганізатары конкурсу не пакінулі без увагі нікога. Усе ўдзельнікі атрымалі граматы, салодкія падарункі і іншыя прызы, але галоўнае, што ўсе натхніліся да будучай творчай дзейнасці.
Кафедра беларускай філалогіі (факультэт ПіМ) жадае пераможцу раённага этапу Загароўскай Марыі ўдачы на наступных этапах конкурсу, а таксама выказвае шчырыя словы падзякі ўсім ўдзельнікам за актыўнасць і энтузіязм.