Конкурс “Памяць сэрца”, да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У адпаведнасці з планам навукова-тэхнічных мерапрыемстваў ва ўніверсітэце ў маі 2024 года быў праведзены конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў па грамадскіх і гуманітарных навуках “Памяць сэрца”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На секцыю “Беларуская мова/руская мова і літаратура” паступілі дзясяткі творчых работ, падрыхтаваных студэнтамі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай філалогіі БДТУ.


У многіх творчых працах студэнты звярнуліся да гісторыі ўласных сем’яў, расказалі пра подзвігі сваіх прадзедаў, пра тое, які ўклад у Вялікую Перамогу ўнеслі блізкія ім людзі.
Работы студэнтаў яскрава прадэманстравалі, што памяць пра подзвігі абаронцаў нашай Айчыны ў беларускіх сем’ях да гэтага часу жыве, беражліва захоўваецца і перадаецца ад пакалення да пакалення.