27 верасня 2024 года студэнты факультэта ПіМ спецыяльнасці «выдавецкая справа» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры беларускай філалогіі Гуліцкай Т.П. прынялі ўдзел у Міжнароднай асветніцкай акцыі «Літаратурная дыктоўка — 2024». Студэнтам давялося адказаць на цікавыя і складаныя пытанні па гісторыі рускай і замежнай літаратуры. У пачатку кастрычніка арганізатары акцыі падвялі вынікі, адзначыўшы годны ўзровень адказаў нашых студэнтаў. За дапамогу ў правядзенні акцыі арганізатары даслалі афіцыйныя падзякі намесніку дэкана факультэта ПіМ Дамараду А.А. і старшаму выкладчыку кафедры беларускай філалогіі Гуліцкай Т.П.