Студэнты 2 курса ПіМ спецыяльнасці “Выдавецкая справа” і старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Т.П. Гуліцкая 3 снежня наведалі выставачныя залы Нацыянальнага мастацкая музея Рэспублікі Беларусь, дзе мелі магчымасць пазнаёміцца з калекцыяй нацыянальнага і сусветнага мастацтва. Сучаснае мастацтва таксама не пакінула абыякавымі наведвальнікаў. Аднак найбольш моцнае ўражанне аказала на іх экспазіцыя «Страты і вяртанні», прысвечаная лёсу шэдэўраў мастацтва, што зніклі пад час Вялікай Айчыннай вайны.