Тыдзень роднай мовы ў БДТУ

З 17 па 21 лютага 2025 года ў БДТУ пройдуць мерапрыемствы ў межах Тыдня роднай мовы, прымеркаванага да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.

Кафедрай беларускай філалогіі (факультэт ПіМ) запланавана правядзенне наступных мерапрыемстваў:

  • Конкурс чытальнікаў вершаў “Гучы, роднае слова”.
  • Выстава малюнкаў “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова…”.
  • Ярмарка творчых ідэй “Не пакідаце ж мовы роднай…”, накіраваная на папулярызацыю беларускай мовы.
  • Конкурс насценных газет “Лінгвістычная стракатасць свету”.
  • Акцыя “Чытаем разам”.
  • Святочныя заняткі для беларускіх і замежных навучэнцаў БДТУ “Родная мова – мова майго роду і маёй краіны”.