З 17 па 21 лютага ў БДТУ прайшоў Тыдзень роднай мовы.
На ініцыятыву кафедры беларускай філалогіі (факультэт ПіМ) адгукнуліся студэнты розных факультэтаў.
Актыўная і неабыякавая моладзь прыняла ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў “Гучы, роднае слова!”.
Студэнты, якія навучаюцца на факультэте ПіМ (1 і 2 курс спецыяльнасць “Выдавецкая справа”) далучыліся да конкурсу насценных газет і плакатаў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.
На першым курсе ХТІТ прайшла літаратурная імпрэза, дзе гучалі любімыя вершы беларускіх пісьменнікаў, а замежныя магістранты чыталі вершы на сваіх родных мовах.
Экспазіцыя кафедры беларускай філалогіі папоўнілася і студэнцкімі ілюстрацыямі, падрыхтаванымі на конкурс “Маё любімае беларускае слова”.