З любоўю да студэнтаў і роднай мовы…

З 17 па 21 лютага на філалагічным факультэце БДУ шырока адзначаўся тыдзень роднай мовы. У якасці эксперта, спікера асобных імпрэз і госця прыняў удзел у гэтых святочнасцях выкладчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ Уладзімір Іванавіч Куліковіч.

Студэнты філфака змаглі пачуць адказы вучонага і педагога на пытанні, як прыходзіць натхненне складаць займальныя і складаныя алімпіядныя заданні па беларускай мове і літаратуры, ці даводзілася яму пісаць вершы ў школе дзяўчатам, наколькі цяжка рэдагаваць і рэкламаваць беларускую кнігу.

Сярод удзельнікаў сустрэч былі і тыя, хто сёння з’яўляецца выкладчыкам БДУ, МДЛУ, БДПУ імя Максіма Танка, БНТУ, БДУКіМ, супрацоўнікам Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, а ў мінулым быў або студэнтам, або вучнем Уладзіміра Іванавіча, тым, хто рыхтаваўся да творчых конкурсах па шматлікіх яго кнігах.

Завяршылася свята навукова-папулярным дыспутам з элементамі лекцыі на тэму гісторыі і сучаснасці беларускай графікі і арфаграфіі, дзе былі задачы і рашэнні, спрэчкі і згоды, а таксама – песні пад баян. Па водзывах удзельнікаў – гэта было самае запамінальнае і цікавае мерапрыемства.

Больш падрабязна пра заключнае мерапрыемства глядзіце па спасылцы з сайта газеты “СБ. Беларусь Сегодня”:

https://www.sb.by/articles/belaruskaya-mova-nasha-lyusterka-yak-na-filfaku-bdu-adznachyli-dzen-rodnay-movy.html