Супрацоўніцтва са школай

У панядзелак 28 верасня ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі Уладзімір Іванавіч Куліковічпазнаёміў настаўнікаў Мінскай вобласці са спецыяльнасцямі і спецыялізацыямі БДТУ, распавёў пра спецыфіку навучання і размеркавання. Кожны з прысутных атрымаў буклеты і рэкламныя матэрыялы кафедраў. 

Акрамя гэтага, на працягу чатырох гадзін выкладчык правёў майстар-клас для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па падрыхтоўцы да прадметнай алімпіяды.