Вiншуем з перамогай!

25 мая ў актавай залі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта прайшло урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў XXII Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў.

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства выступілі: Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў; старшыня дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Аляксандр Генадзевіч Шумілін; рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэмік Сяргей Уладзіміравіч Абламейка і намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Сяргей Якаўлевіч Кілін. Менавіта Сяргей Якаўлевіч уручаў дыпломы лаўрэатам секцый гуманітарных навук. Сярод аўтараў-пераможцаў — студэнтка нашага факультэта Тарасевіч Ксенія (3 курс, спецыяльнасць “Выдавецкая справа”). Яе праца “Беларускія прыватныя выдавецкія арганізацыі ў другім дзесяцігоддзі XXI стагоддзя: асноўныя тэндэнцыі развіцця” (навуковы кіраўнік — Куліковіч Уладзімір Іванавіч) стала адной з лепшых у секцыі “Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка”.

Віншуем Ксенію і Уладзіміра Іванавіча з перамогай і жадаем далейшых навуковых поспехаў!

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў з пераможцамі секцыі “Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка”: студэнткай факультэта ПіМ БДТУ Тарасевіч Ксеніяй (злева) і магістранткай Інстытута журналістыкі БДУ Пяткевіч Вікторыяй.

Намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Сяргей Якаўлевіч Кілін разам з лаўрэатамі

Агульнае фота на ганку галоўнага корпуса БНТУ