Цікавая сустрэча!

Кіраўніцтва рэдакцыі міжнароднага радыё «Беларусь» 19 верасня 2016 г. ладзіла ў Доме дружбы прэзентацыю новага сезона. На гэта мерапрыемства былі запрошаны і студэнты факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый спецыяльнасці «Выдавецкая справа». 

Прысутныя пазнаёміліся з новымі праектамі, што прапануюцца ўвазе слухачоў у новым сезоне, паслухалі цудоўныя выступленні зорак беларускай эстрады, а таксама выдатных спевакоў і танцораў з Кітайскай Народнай Рэспублікі. У нефармальнай абстаноўцы былі абмеркаваны шляхі супрацоўніцтва кафедрырэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій з міжнароднай рэдакцыяй радыё «Беларусь» і Нацыянальнай бібліятэкайРэспублікі Беларусь.

 
Ксенія Тарасевіч, студэнтка 4 курса факультэта ПіМ

 


Студэнты 1 і 3 курсаў спецыяльнасці «Выдавецкая справа», а таксама Уладзімір Куліковіч (заг. каф. РВТ), Навум Гальпяровіч (дырэктар міжнароднага радыё «Беларусь»), Алесь Суша  (нам. дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь па навуковай рабоце) – першы справа.