У рамках адукацыйнага праекта “Тэхналогія падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры” загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, аўтар 32 вучэбных дапаможнікаў для школы і ўстаноў вышэйшай адукацыі УЛАДЗІМІР КУЛІКОВІЧ ладзіць навучальны семінар-прэзентацыю для настаўнікаў: “Як падрыхтаваць вучня да алімпіяды”.
Праграма семінара:
- Прэзентацыя кніг У. І. Куліковіча “Дзённік алімпіёніка”, “Гучанне беларускага слова”, “Беларуская арфаграфія”. (Кнігі можна набыць).
- Практычныя рэкамендацыі адносна выканання алімпіядных заданняў.
- Выступленне творчых асоб БДТУ.
Семінар будзе праведзены у канферэнц-зале БДТУ:
27 верасня (аўторак) 10.00 – 13.00;
30 верасня (пятніца) 16.00 – 19.00.
Удзел у семінары бясплатны.
Падаць заяўку на семінар альбо атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне +375 (29) 122-81-03 ці па e-mail: ipk@belstu.by (Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДТУ).