Бінарная лекцыя

9 лістапада 2016 г. у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Выдавецкая справа” факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый дацэнтам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Вольгай Шахабі вядучым рэдактарам УП “Мастацкая літаратура” Дзмітрыем Пятровічам была праведзена бінарная лекцыя. 

Прысутных пазнаёмілі са спецыфікай рэдактарскай падрыхтоўкі да друку літаратурна-мастацкіх выданняў. Студэнтаў цікавіў шырокі спектр пытанняў: крытэрыі ацэнкі мастацкага твору, асаблівасці і методыка рэдактарскага аналізу празаічных і паэтычных твораў розных жанраў, моўныя законы мастацкага стылю, асаблівасці працы рэдактара з аўтарам, спецыфіка розных відаў літаратурна-мастацкіх выданняў, маркетынгавая праца па распаўсюджванні беларускамоўных выданняў і шмат іншага. Лекцыя прайшла дынамічна і надзвычай прадуктыўна.

У рамках лекцыі адбылася прэзентацыя кнігі мастацкай прозы Дзмітрыя Пятровіча “Анёлы”, якая выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

В. Шахаб