Свабода творчасці – для свабоды духу

У гарачы і вельмі адказны для краіны час як ніколі важна прыгадаць прынцыпы спрадвечнай беларускай талакі: трымацца разам, выкарыстоўваць усе свае таленты для агульнага дабра і не пакідаць іншых сам-насам з бядой і несправядлівасцю. З гэтай мэтай Беларуская праваабарончая школа правяла Конкурс паштовак салідарнасці. Удзельнікам прапанавалася распрацаваць дызайн друкаванай прадукцыі (паштоўкі, канверты) для далейшага друку і выкарыстання.
 
Мы радыя павіншаваць нашу выкладчыцу кафедры Юлію Сымановіч, усе тры дызайны якой занялі прызавыя месцы. У сваіх працах Юлія выкарыстоўвала цытаты знакамітых беларускіх дзеячоў, якія чарговы раз нагадваюць: Беларусь – край дужых, вольных, годных людзей. Паштоўкі ўжо надрукаваны. Разам з іншымі працамі-пераможцамі іх можна бескаштоўна ўзяць у офісе арганізатараў ініцыятывы.