27 студзеня 2021 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся навукова-практычны семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі і 120-годдзю з дня нараджэння Міхася Зарэцкага.
На гэтым мерапрыемстве з дакладам «Роля Змітрака Бядулі ў стварэнні першага нумара дзіцячага часопіса “Зоркі” (1921)» выступіў дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ, кандыдат філалагічных навук Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч.
З інфармацыяй пра канферэнцыю, а таксама з яе поўнай анлайн-версіяй, можна пазнаёміцца па спасылцы:
Даклад Андрэя Аляксандравіча на запісе пачынаецца ад 02:11:00.