Як чытаць кітабы — Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на семінар-практыкум

Рэлігійныя рукапісныя кнігі – кітабы – на працягу стагоддзяў ствараліся прадстаўнікамі адной з этнаканфесійных групаў  Беларусі – беларускімі татарамі, нашчадкамі татараў былога ВКЛ. Гэтыя манускрыпты змяшчаюць тэксты на арабскай, некаторых цюркскіх, а таксама на беларускай і польскай мовах — усё арабскім пісьмом!

Рэлігійныя і дыдактычныя творы, займальныя аповесці і апісанні рытуалаў, знахарскія і астралагічныя тэксты раскрываюць духоўны свет своеасаблівай культуры. Тэксты кітабаў уяўляюць цікавасць як аб’ект даследавання для розных спецыялістаў: філолагаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, гісторыкаў, этнографаў.

Хочаце, акрамя ўжо знаёмых вам кірыліцы і лацінкі, навучыцца чытаць арабіцу, а пры нагодзе пачарпнуць мудрасці з старадаўніх кніг? Прыходзьце на семінар-практыкум, які стартуе 24 сакавіка а 18 гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Навучанне пачнецца з нуля, спецыяльная падрыхтоўка не патрэбная.

Уваход вольны!

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07.

https://www.nlb.by/by/events/376831/