Навуковы дэбют

З 13 па 17 красавіка прайшлі секцыйныя паседжанні 72-й навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДТУ, арганізаваныя кафедрай беларускай філалогіі. У канферэнцыі прынялі ўдзел пераважна студэнты пачатковых курсаў.

На паседжаннях “Зялёны лісток на планеце Зямля” (старшыня Русак В.У.) і “Вандроўка ў мінулае родных мясцін” (старшыня Гусева В.М.) студэнты факультэтаў ХТіТ і ПіМ выступілі з дакладамі, прысвечанымі гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, пазнаёмілі з вынікамі выканання праекта “Мая малая радзіма”, расказалі пра адметнасці жыцця і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў.

Актуальныя пытанні лінгвістыкі асвятляліся ў дакладах паседжання “Мова. Культура. Камунікацыя” (старшыня Кірдун А.А.).

Выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі выказваюць шчырыя словы падзякі ўсім удзельнікам канферэнцыі за падрыхтоўку цікавых дакладаў і жадаюць маладым даследчыкам плёну ў будучай навуковай дзейнасці.