У вялікую навуку разам з кафедрай беларускай філалогіі!

Паседжаннне падсекцыі беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства  секцыі “Першы крок у навуку” 72-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі навучэнцаў, студэнтаў і магістрантаў БДТУ паспяхова прайшло 28 красавіка 2021 г. На паседжанні, арганізаваным  супрацоўнікамі кафедры беларускай філалогіі (Русак В.У., Кірдун А.А., Гусевай В.М.), выступілі навучэнцы школ і гімназій з розных куткоў Беларусі.

Маладыя даследчыкі прадэманстравалі зацікаўленасць праблемамі беларускай мовы, літаратуры, нацыянальнай культуры; прыемна ўразілі высокім узроўнем навуковых доследаў.

Супрацоўнікі кафедры беларускай філалогіі БДТУ шчыра жадаюць юным даследчыкам поспехаў, а таксама выражаюць словы ўдзячнасці іх настаўнікам за якаснае кіраванне навуковай работай.