Застацца на (не)ноч у музеі: досвед маладых рэдактараў

З нагоды Міжнароднага дня музеяў 22 мая з 18.00 да 23.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры была прапанавана эксклюзіўная праграма “(Не)Ноч у музеі”.

Зацікавіўшыся арыгінальнай назвай, нашы першакурснікі з 4 групы разам са сваім куратарам, дацэнтам кафедры беларускай філалогіі А. А. Кірдун наведалі музей суботнім вечарам і… засталіся там аж на тры гадзіны. За гэты час пазнаёміліся з музейнымі экспазіцыямі, прынялі ўдзел у спецыяльных музейных праграмах, выканалі заданні квэста “Таямніцы літаратурнага”, атрымалі падарункі ад арганізатараў, а таксама паслухалі цудоўную музыку і проста добра правялі час у добрай кампаніі.

                   

Тэкст і фота: кафедра беларускай філалогіі