Выстава-прэзентацыя арт-кнігі

25 студзеня 2022 года у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы-прэзентацыі твора сучаснага выяўленчага і кніжнага мастацтва – арт-кнігі «Ясон». Яна з’явілася ў выніку рэалізацыі сумеснага праекта беларускага мастака-графіка, члена Беларускага саюза мастакоў, выпускніка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Фёдара Шурмялёва і грэчаскага паэта і калекцыянера Крыстаса Гіянакаса.

Кніга прысвечана старажытнагрэчаскаму міфу пра падарожжа Ясона і арганаўтаў за залатым руном. Мастак пераасэнсоўвае старажытнагрэчаскую міфалогію ў складанай тэхніцы афорта. У кнізе восем вершаў і восем афортаз на іх, якія надрукаваны на італьянскай паперы «фабрыяна».

Сярод удзельнікаў цырымоніі адкрыцця выставы была і прафесар кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Людміла Іванаўна Пятрова.

На фота – рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Рыгоравіч Баразна; мастак-графік Фёдар Шурмялеў;
прафесар Людміла Іванаўна Пятрова; намеснік генеральнага дырэктара, дырэктар па навуковай рабоце, сацыякультурнай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Суша

Больш фота: